пятница, 22 апреля 2016 г.

Хадулачнік як мара, якая заўседы з табою

Вось гэта я называю паехаць у правільнае месца ў правільны час. Так, я адправілася на фестываль кулікоў у Тураў і пабачыла хадулачніка. Не не...ХАДУЛАЧНІКА!

Карацей аж не перадаць як гэта неверагодна.

Фота В.Церашонак

Наша каманда нават не паспела паабедаць як дайшлі звесткі аб тым, што на Запясоччы бачылі хадулачніка. Мы так і падарваліся і паехалі. Ну і канешне пабачылі пару хадулачнікаў, прыгожага самца з чорнымі крыламі і галавой і злегку ружовымі грудзямі і самку з больш светлай галавой і не такімі цемнымі крыламі. І, канешне, мы разгледзілі візітную картку гэтай птушкі - длінныя ружовыя ногі, сапраўды падобныя да хадуль.
Мяне ўжо не раз пыталі "Ну што ён табе даўся гэты хадулачнік???". Ну як такое патлумачыць? Гэта як каханне - пэўная хімія і не тлумачыцца. Вось і мяне цягнула да гэтай птушкі без тлумачэнняў. Як і да групы кулікоў цалкам. Сення крыху пабегаў па Тураўскаму балонню зразумела, што ўсе ж такі не прамяняю кулікоў ні на адну з іншых груп птушак. Яны так і застануцца для мяне самымі мілымі.

***Арэал віда: сустракаецца ў Расіі, Украіне, Сярэдняй Азіі, Казахстане, Цэнтральнай і Паўдневай Амерыцы, Афрыцы, Мадагаскары , Аўстраліі і Новай Зеландыі і на поўдні Еўразіі.
Гняздуецца на мелкаводных вадаемах са слабазаросшымі берагамі невялікімі калоніямі.
Часта падчас пошуку ежы глыбока пагружае галаву ў ваду, так што на паверхні застаецца толькі тулава птушкі.

Комментариев нет:

Отправить комментарий