воскресенье, 27 марта 2016 г.

А сыч дома?

 Фота з інтэрнэту

Сакавік пераваліў за палову...у лесе становіцца ўсе жывей і жывей. З раніцы чуваць дробі дзятлаў на розныя лады, а ў адвячорку пачынаюць крычаць совы. Лепшы час шукаць занятыя імі дуплы. І здаецца як іх шукаць, калі вось-вось сцямнее ды і проста, можна сказаць, чорт яго ведае дзе тое дупло. Так то яно так, але вось напрыклад для касматаногага сыча мы знайшлі даволі неблагую методыку для такіх пошукаў. Адштурхоўваецца яна ад таго, што птушка ўсе ж такі не абы дзе крычыць. І крыкам гэтым пазначае свой гнездавы кавалак лесу. Дык вось калі прыкінуць прыкладны радыус,  адправіцца туды перад змярканнем ды пачакаць першы крык, то ён будзе ісці менавіта ад гнязда.
Так было знойдзена дупло касматаногага сыча з маім непасрэдныі ўдзелам. Першы раз мы адправіліся на пошукі гэтай пары даволі позна, ці не ў 11 гадзіне ночы. Ночы хаця і светлыя, бо поўня на небе, аднак і ў такую ноч ламіцца лесам на голас савы справа тая яшчэ. Вось так ломімся мы лесам, часам спыняемся паслухаць напрамак. Падчас чарговага нашага прыпынку над галавоў хрумсціць ветка, падсвечваем ліхтарыкам - сыч. Сядзіць літаральна у метрах 4 ад мяне. Аднак гэты паход нічога ў плане пошукаў гнязда не даў, прыйшлося вяртацца назад.
І наступным вечарам мы скарысталі методыку азначаную вышэй. Што дазволіла знайсці дупло за хвілін 15, не лічыўшы дарогі да месца. З дупла на нас глядзеў жоўтымі вачыма касматаногі сыч. Птушка аказалася не пужлівай, вылецела з дупла, села побач на ветку і працягвала сваю вакалізацыю, не звяртаючы на нас ніякай увагі. Тут жа побач падала голас і самка. Пастаяў яшчэ нейкі час і паназіраўшы за совамі, мы пакінулі іх у спакоі...
І яшчэ цікавы факт: калі паскрэсці кару на дрэве з занятым дуплом, імітуючы напрыклад куніцу з дупла адразу выгляне сыч. Ведала гэта даўно, а вось на свае вочы пабачыла ўпершыню.