понедельник, 18 августа 2014 г.

Салавецкія прыгоды!


Ад 2014 года ліпеня месяца 30 - 31 дня

* На Салавецкія вастравы я адправілася разам з Юрай Янкевічам - маім знаемым аматарам птушак і проста добрым чалавекам. 

Выехалі! Раніца...
З пад вокан цягніка збег Мінск...Даволі хутка скончыліся і беларускія праторы. Апошнім беларускім прыпынкам была станцыя "Езярышча" і пацягнулася Расія-матушка. Прасторы яе нейкія непрыгледжаныя, закінутыя...Едеш, а ў вакне лес ды лес, зрэдку прашмыгне населены пункт. Станцыі нібы ў адзіноце нейкай паглядаюць на цягнік сваімі вокнамі. Затое як стала цікава калі пад вокнамі паказалася Карэлія. Лясы з сасенак ды бярозак раслі на непрыдатным грунце, пакінутым ледніком, чапляліся каранямі за камяні, пакрытыя лішайнікам. Сярод лясоў шмат сустракалася азер розных па памеру. Пейзаж гэты назаўседы запамятаўся мне, так і хацелася спыніць цягнік і пайсці гуляць па топкім берагам азер. Які ж север прыгожы ў сваёй магутнасуі і суровасці, сваёй непакорнасці чалавеку. Вось так, гледзячы ў вакно цягніка мы прыехалі ў Кемь, адкуль наш шлях крочыў непасрэдна да Салаўкоў. Кемь горад нейкі непрыгледжаны, нязграбна раскінуў ён свае вуліцы з абшарпанымі дамамі. Нечага гэтаму гораду нехапае, нейкага добрага севернага лоску, ці як гэта назваць (здаецца мяне зразумее той, хто там бываў). Аднак менавіта тут мы пазнаеміліся з белымі начамі, мы сутыкнуліся з імі чаканымі і нечаканымі. Ад'язджаючы ў гэту вандроўку я радавалася, што пабачу іх,  пажыву з белымі начамі. Калі ж прыехалі я неяк выпусціла іх з віду і як жа я здзівілася калі на гадзінніку было амаль 12 ночы, а на вуліцы толькі 
злегку шэранька. Першай кемскай белай ноччу скончылася 31 ліпеня, заўтра на Салаўкі. 



Ад жніўня месяца 1 дня

Выехалі з Кемі. Горад застаўся за спіною, нейкі брудны, шэры ў ранішнім свеце. Па дарозе на порт трапіўся пасёлак "Рабочеостровск"...Я задумалася над назвай. Нават не задумалася, а гэтая назва неяк выбіла мяне з каляі, ніяк не ўкладалася яна ў маёй галаве. Вось гэта назва і была сведчаннем былога часу, былога прызначэння гэтай мясцовасці. Такую назву пасёлак атрымаў у 1933 годзе, раней жа зваўся ён Папоў востраў. Тут з 1923 па 1936 знаходзіўся Кемскі канцэнтрацыйны лагер, уваходзіўшы ў састаў першага савецкага концлагера. Афіцыйна лагер на гэтым востраве называўся Кемским перасылачна-размеркавальным пунктам. Захаваліся тут будынкі лагернага ізалятара і лагерныя могілкі. Разважаючы над гэтай назвай дабраліся да порту. Мора...першае ў маім жыцці, белае. Пагрузіліся на цеплаход "Метель 4" і адплылі да вастравоў. Дужа ўтульна прыстроіўшыся на носе судна я глядзела на мора, разважала, аднак не забывала і пра птушак, трымала бінокль на гатове. Надвор'е стаяла шыкоўнае, ад сонечных прамянёў над морам стаяла белае марава. Не, не проста белае, а нейкае зіхацістае, з залатым водбліскам. Зразумела чаму мора нараклі белым...Судна мерна ўзразала ваду, якая ўскіпала белай пенай на карме. За гэты пераезд нам выдалася шмат чаго пабачыць.  Паперш гэта чайкі: серабрыстыя, шызыя, клушы, трохпалыя і марскія. Да рэчы марскую мы пабачылі за гэту вандроўку адзін раз, на вадзе. Птушка была вялікая, значна больш астатніх чаек, тут не пераблытаць. Моеўка таксама з'явілася толькі раз, а дакладней гурт птушак праляцеў міма нашага цеплахода. Праз некаторы час давялося пабачыць нам і чысціка, мільнаця белымі плямкамі на крылах птушка праляцела міма. Пазней бачна было і чысцікаў плаваючых на вадзе. Паглядзеў на чысціка захацелася канешне пабачыць і гагарку. Аднак падчас пераезду пабачылі мы яе ўсяго адзін раз, адна птушка паднялася ў вады, а дакладней ўзяла разбег па вадзе. Ужо на востраве па фотаздымку мы пераканаліся, што бачылі дакладна гагарку. Акрамя птушак нам пашанцавала пабачыць кольчатую нерпу і белух. Нерпа выглянула з вады толькі аднойчы, паназіраў за намі яна знікла пад вадою. Белухі...іх мы пабачылі толькі здалеку, трэба было прыглядзецца каб заўважыць як над вадой на імгненне узнікне белы бок, узмахнуў хвастом кіт знікаў пад вадой. Цікавае адчуццё: ты плывеш па мору, а побач, зусім побач такія дзіўныя жывёлы. Узмах хваста і ўсе, зноў знікае кіт з поля бачання, а белы водблеск ужо ўзнікае ў іншым месцы. Павольна з дымкі на перадзе сталі з'яўляцца контуры вострава, паказаліся купалы царквы, невялічкія домікі, глядзелі на мора вакенцамі. Мы пад'язджалі, мы набліжаліся да мэты. Вось ён Салавецкі архіпелаг, праўда зараз бачылі мы толькі Салавецкі востраў, самы вялікі сярод усіх вастраваў архіпелагу. Аднак маё ўяўленне магло дамаляваць астатнія вастравы, дзеля таго каб пабачыць архіпелаг цэльным.  Ужо зусім блізка ад вострава пабачылі мы звычайную гагу з вывадкам. Гэта вутка мае своеасаблівую форму галавы, што дазваляе лёгка адрозніць яе ад іншых відаў. Высадзіліся на прычале, запыталіся ў людзей як лепш дабрацца да палатачнага лагера і пайшлі. Дарога цягнулася праз паселак да манастыра, а потым пераходзіла ў вузкую тропку, якая і давяла нас да месца нашага жыхарства. Частка палатак стаяла адразу ў полі, астатнія хаваліся ў лесе. Чым далей заходзіў у лес, тым вільготней станавілася глеба пал нагамі. Лес з елкі ды бярозкі, бярозкі непрыгожай, а адкладней не такой спраўнай як у нас. Тут бярозачкі былі захірелыя, танюсенькія...Мы прыпыніліся ў жывапісным месцы пад бярозкай))). Крыху абсталяваў наш лагер, мы адправіліся паглядзець птушынае насельніцтва паселка і яго ваколіц.




Жніўня месяца 2 дня

Першы поўны дзень на Салаўках! Вырашылі адправіцца да возера "Гразнае". Па заметках іншых вандроўнікаў мы даведаліся, што менавіта тут можна пабачыць цікавыя віды, напрыклад каменешарку. Возера мае вялікую літараль з мелкім гразным берагам, навокал луг, дзе хаваліся турухтаны і кулёны. Усё возера можна абыйсці па беражку, на мяжы паміж вадою і лугам. Само возера не прынесоа нам новых цікавых відаў, аднак і само яно ўжо было цікавым, незвычайным...праз пратокі возера звязвалася з морам. Аднак раскажу падрабязней пра дарогу да возера. Увесь час ішлі лесам, лясной дарогай, намагаліся пабачыць лапландскую гаечку і зяленую пячураўку. Аднак пабачылі толькі апошнюю, ды нават не пабачылі, а добра пачулі. У кронах дрэў завіхалася стая пячуравак сярод якіх была і зяленая. Да рэчы проста вось так з погляду пячураўку складана вызначыць, у асноўным дапамагае песня. Ну вось, гэта быў наш новы від на Салаўках. Пайшлі далей і звярнулі да мора каля берага якога стаяў нечый домік, утульны такі домік. Па ўсяму  было бачна, што тут жывуць, складана сказаць толькі летам, альбо і зімой таксама. Адно, што я дакладна ведаю гэта тое, што я б жыла ў таком доміку, на беразе Белага мора. Побач з домам быў пляж з белым пясочкам, тут стаяла лодка. Мы прыселі і паглядзелі на мора, атрымалі асалоду ад навакольнай прыгажосці. А пасля ўсяго гэтага мы задумаліся як бы нам так перабрацца на другія вастравы архіпелагу. Канешне можна было запісацца на экскурсію, аднак гэта немалыя грошы, а мы два бедных студэнта. Карацей мы пайглі запытацца ў гаспадароў, можа б яны маглі нас перавезць, альбо даць нейкую параду. У выніку мы даведаліся пра мясцовага арнітолага Аляксандра і атрымалі інструкцыю як знайсці яго дом. Вернемся да нашай прагулкі каля возера. Тут мы пабачылі звычайныя віды такія як кулік-сарока, кулік-цякун, перавозчык...Мы абыйшлі ўсё возера кругом і накіраваліся да дому. На зваротным напрамку зайшлі да Аляксандра, аднак сёння нам ніхто не адчыніў. З-за дзвярэй даносіўся такі гучны брэх сабак, а па гэтаму гуку яны былі такія злыя, што я не вырашылася адчыніць і зайсці ў дом. Вырашылі зайсці на заўтра.