суббота, 16 января 2016 г.

Кучаравы пелікан (Pelecanus crispus)

Толькі зусім лянівы не чуў, што 10 студзеня ў Беларусі быў адзначаны новы від птушак - кучаравы пелікан. Птушку знайшлі рыбакі, падчас першага этапу чэмпіянату Беларусі па мармышцы.   
Канешне хутка сабралася каманда АПБ і ў цыклон Даніэла адправілася ў Магілеўскую вобласць на Чыгірынскае вадасховішча. Пелікан быў паспяхова знойдзены. Было бачна, што пад завеяй адчувае ён сябе не надта ўтульна. 
У траўні і ліпені кучаравы пелікан адзначаўся ў Літве. Маладая птушка была адзначана ў Польшчы. Чаму птушка зяляцела ў Беларусь, ды яшчэ ўзімку, сказаць складана.

Артыкул для часопіса "Родная прырода" http://zviazda.by/be/news/20160114/1452777128-u-belarusi-adznachany-novy-vid-ptushak-kucharavy-pelikan

Фотаздымак Сямена Левага
Фотаздымак Ірыны Самусенка

Фотаздымак Ірыны Самусенка
А вось так выглядала ўсе навокал, пакуль мы глядзелі пелікана.

Фотаздымак Андрэя Барадзіна

Фотаздымак Андрэя Барадзіна

четверг, 7 января 2016 г.

Новы год у лесе...як сутрэнеш, так і правядзеш?

Патрымаць у руках вераб'інага сычыка, пакальцаваць соек, пабудаваць гнезды для арла-маркута і вужаеда, і пагуляць па зімоваму балоту. Вось так я сустракала Новы 2016 год...у Чырвоным бары. 



Калі па парадку, то ўжо мінулы 2015 год парадаваў вераб'іным сычыкам. Бачыла я яго ўжо можна сказаць шмат разоў, а вось патрымаць у руках выпала ўпершыню. На парозе хаты мяне сутрэў Дзяніс Кіцель, які перад самым маім прыездам і злавіў гэтага самага сыча. 

- Прывітанне, Дзяніс! Дзе сыч? - выпаліла я, расшпіляючы куртку. 

Дзяніс з усмешкай вынес мяшэчак, у які я хуценька запусціла руку і выцягнула сычыка. Гэта самая маленькая з нашых соў і для мяне адна з самых прыгожых. Нягледзячы на сваю мініацюрнасць гэты драпежнік можа ўпаляваць птушак большых за сябе. 
У руках птушка выглядала яшчэ меншай чым на дрэве. На дзюбе я разгледзела сляды нечай крыві - гледзячы па ўсяму драпежнік некім закусіў. Памацаў птушку і так і гэтак, мы сфатаграфавалі яе вэбкамерай кампутара і адпусцілі. Бязгучнай постаццю знікла ў начы маленькая сава. 
Далей паляцелі дні, якія ў лесе праходзяць здаецца яшчэ хутчэй чым у горадзе. Зімовы дзень кароткі, толькі адчыніш сеткі, сходзіш разоў некалькі на праверку, а ўжо і вечарэе. Лавіліся ў нас тыповыя для зімы віды: сініцы (вялікія, чубатыя, чорнагаловыя і сівыя), звычайныя стрынаткі, гількі, сойкі, трапіліся звычайны папаўзень і паўзунок. Шмат лавілася соек, бывала і па 10 птушак на дзень. Сойка птушка даволі агрэсіўная, ніколі не згубіць шанец цапнуць за палец, а гэта вам не сінічка, скуру добра здзірае. Такім чынам рукі у мяне там і сям захоўваюць зараз сляды дзюб гэтых птушак. 

Акрамя адловаў птушак, мы пабудавалі два штучныя гняздоўі: для арла-маркута і арла-вужаеда. Цяпер я ведаю асаблівасці гэай працы знутры. Нажаль, на гэты раз у мяне не было з сабою фотаапарату, таму фотаздымкамі Дзяніса Кіцеля і Дзімы Шамовіча на дрэвах я вас парадаваць не змагу. Як і фотаздымкам Насці, якая зсякае дрэвы для платформы. Хлопцы, жартавалі, што мне толькі волю дай і я тут палову балота расчысціла б. А што рабіць калі пад дрэвам стаяць халодна. Ды і акрамя таго, не марна ж яны прыцягнулі мяне з сабою? Насця намагалася быць карыснай))) Цяпер толькі вось асвою да канца кіпцюры для дрэваў і як пачну будаваць гнезды, будзе не спыніць)). 
Асабіста хацелася б сказаць, як прыгожа выглядае зімовае балота. Вось дзіўная справа: вымерзнешся на марозе ды ветры, альбо ў летку заядуць камары ды мошка, а то яшчэ і вымакнеш, а ўсе роўна цягне на балота зноў і зноў. Ніколі яно не надаядае. Дык вось зімовае балота - гэта белы прастор, там і тут віднеюцца выспы, у нашым выпадку з неба сыпаў сняжок. Прыгожа. Усім раю.

 Якасць фотаздымка вымушае жадаць лепшага. Аднак для гісторыі падыходзіць.