пятница, 24 апреля 2015 г.

Дарагая вёсачка мая



*** Упершыню змяню тэму блога. Не буду пісаць пра птушак, напішу пра веску. Даўно пішу невялічкія заметкі ў стол, а тут была дома і неяк нахлынула...


У мяне ёсць такое месца - родная вёска, месца дзе я расла, дзе пачала назіраць за птушкамі, дзе так палюбіла прыроду. Дзякуючы гэтаму месцу я стала такой якая я ёсць, тут я атрымала школу жыцця, гэтыя урокі я і зараз выкарыстоўваю...Назва гэтаму месцу Логавіна, невялічкая вёска ў Магілёўскай вобласці. У лепшыя часы веска мела 100 двароў, распавядаў мой дзядуля. У часы майго дзяцінства значна менш, а зараз...зараз вескі лічы, што і няма. Неяк непрыкметна засталося 5 жылых хат. Пазарастала травой, а месцамі хмызамі ды дрэвамі. Людзі павыязжалі, павывазілі бацькоў, хто і хаты прадаў, хто проста зруйнаваў, што ўжо і не зайдзеш. І кажуць -"Аджытое". З нейкай легкасцю забываюць месца, дзе выраслі, дзе правялі больш за мяне. Магчыма, таму што не маю я яшчэ свайго ўласнага месца ў жыцці, не маю ўласнай сям'і, вось і прывязыюваюся да вескі, трымаюся за яе. 
Толькі ад успамінаў няма куды дзецца, на якое б месца не выйшаў, куды б не глянуў усе нагадвае пра людзей, якія жылі тут.  А яшчэ веска жыве не так як горад, тут іншыя законы. Тут людзі дапамагалі адзін аднаму ва ўсім: пабудаваць хату, пасадзіць гарод, сабраць ураджай, на сенакосе...Я памятаю як вечарамі да нашай хаты прыходзілі суседзі, пасядзець, паразмаўляць, скончыўшы працоўны дзень. Кожны са сваімі думкамі, горам ці радасцю, альбо пытаннем. На такіх сустрэчах абмяркоўвалася ці пара садзіць гарод ці рана, дзе б знайсці каня, якая вырасла атава, а ці хопіць сена на зіму і колькі малака Малышка дае. Да, веска гэта складная, цяжкая праца, аднак само месца дапамагае, веска падказвае, што трэба зрабіць. Неяк на ўсё хапала часу, прачыналіся рана, адразу за працу, за жывел, за гарод, сена ў залежнасці якая пара стаяла. Дзень цягнуўся доўга і столькі ўсяго паспявалі зрабіць...
І вось толькі калі тут засталося 5 двароў нам паставілі знак з назваю вескі, толькі зараз зрабілі беленькую агароджу каля фермы, дзе ўжо нікога амаль не трымаюць, сталі абазначаць калі нічога не засталося.
А гэтай вясной веска гарэла, нехта ж кінуў запалку ў сухую траву, і вось як кажуць па раўку, ўздоўж ракі вогнішча распаўзлося, перакінулася на хаты. Так і прайшло ад нашай вескі на суседнюю, ўжо зусім не жылую. Вызывалі пажарных - тушылі, прыязжала міліцыя - глядзела. А майор сказаў: "Няхай гарыць, тут ніхто не жыве!".
Дзякуй Богу і нашай суседцы, якая даслала трактар каб прапахаў зямлю, каб не пайшоў агонь да нашай хаты. Застаўся цэлым мой дарагі куточак.

воскресенье, 19 апреля 2015 г.

Распавядалка!)




Аб тым, як я праводзіла экскурсію для радыё Свабода. Ідэя ў тым, што кожны здолен назіраць за птушкамі, нават па дарозе на працу ў гарадскім парку. Назірайма за птушкамі! Трэба ведаць, што вакол нас есць, чалавек - гэта зусім не цэнтр сусвету.
http://www.svaboda.org/content/ptusynaja-fotaekskursija-pa-parku-caliuskincau/26957886.html