понедельник, 18 августа 2014 г.

Салавецкія прыгоды!


Ад 2014 года ліпеня месяца 30 - 31 дня

* На Салавецкія вастравы я адправілася разам з Юрай Янкевічам - маім знаемым аматарам птушак і проста добрым чалавекам. 

Выехалі! Раніца...
З пад вокан цягніка збег Мінск...Даволі хутка скончыліся і беларускія праторы. Апошнім беларускім прыпынкам была станцыя "Езярышча" і пацягнулася Расія-матушка. Прасторы яе нейкія непрыгледжаныя, закінутыя...Едеш, а ў вакне лес ды лес, зрэдку прашмыгне населены пункт. Станцыі нібы ў адзіноце нейкай паглядаюць на цягнік сваімі вокнамі. Затое як стала цікава калі пад вокнамі паказалася Карэлія. Лясы з сасенак ды бярозак раслі на непрыдатным грунце, пакінутым ледніком, чапляліся каранямі за камяні, пакрытыя лішайнікам. Сярод лясоў шмат сустракалася азер розных па памеру. Пейзаж гэты назаўседы запамятаўся мне, так і хацелася спыніць цягнік і пайсці гуляць па топкім берагам азер. Які ж север прыгожы ў сваёй магутнасуі і суровасці, сваёй непакорнасці чалавеку. Вось так, гледзячы ў вакно цягніка мы прыехалі ў Кемь, адкуль наш шлях крочыў непасрэдна да Салаўкоў. Кемь горад нейкі непрыгледжаны, нязграбна раскінуў ён свае вуліцы з абшарпанымі дамамі. Нечага гэтаму гораду нехапае, нейкага добрага севернага лоску, ці як гэта назваць (здаецца мяне зразумее той, хто там бываў). Аднак менавіта тут мы пазнаеміліся з белымі начамі, мы сутыкнуліся з імі чаканымі і нечаканымі. Ад'язджаючы ў гэту вандроўку я радавалася, што пабачу іх,  пажыву з белымі начамі. Калі ж прыехалі я неяк выпусціла іх з віду і як жа я здзівілася калі на гадзінніку было амаль 12 ночы, а на вуліцы толькі 
злегку шэранька. Першай кемскай белай ноччу скончылася 31 ліпеня, заўтра на Салаўкі. 



Ад жніўня месяца 1 дня

Выехалі з Кемі. Горад застаўся за спіною, нейкі брудны, шэры ў ранішнім свеце. Па дарозе на порт трапіўся пасёлак "Рабочеостровск"...Я задумалася над назвай. Нават не задумалася, а гэтая назва неяк выбіла мяне з каляі, ніяк не ўкладалася яна ў маёй галаве. Вось гэта назва і была сведчаннем былога часу, былога прызначэння гэтай мясцовасці. Такую назву пасёлак атрымаў у 1933 годзе, раней жа зваўся ён Папоў востраў. Тут з 1923 па 1936 знаходзіўся Кемскі канцэнтрацыйны лагер, уваходзіўшы ў састаў першага савецкага концлагера. Афіцыйна лагер на гэтым востраве называўся Кемским перасылачна-размеркавальным пунктам. Захаваліся тут будынкі лагернага ізалятара і лагерныя могілкі. Разважаючы над гэтай назвай дабраліся да порту. Мора...першае ў маім жыцці, белае. Пагрузіліся на цеплаход "Метель 4" і адплылі да вастравоў. Дужа ўтульна прыстроіўшыся на носе судна я глядзела на мора, разважала, аднак не забывала і пра птушак, трымала бінокль на гатове. Надвор'е стаяла шыкоўнае, ад сонечных прамянёў над морам стаяла белае марава. Не, не проста белае, а нейкае зіхацістае, з залатым водбліскам. Зразумела чаму мора нараклі белым...Судна мерна ўзразала ваду, якая ўскіпала белай пенай на карме. За гэты пераезд нам выдалася шмат чаго пабачыць.  Паперш гэта чайкі: серабрыстыя, шызыя, клушы, трохпалыя і марскія. Да рэчы марскую мы пабачылі за гэту вандроўку адзін раз, на вадзе. Птушка была вялікая, значна больш астатніх чаек, тут не пераблытаць. Моеўка таксама з'явілася толькі раз, а дакладней гурт птушак праляцеў міма нашага цеплахода. Праз некаторы час давялося пабачыць нам і чысціка, мільнаця белымі плямкамі на крылах птушка праляцела міма. Пазней бачна было і чысцікаў плаваючых на вадзе. Паглядзеў на чысціка захацелася канешне пабачыць і гагарку. Аднак падчас пераезду пабачылі мы яе ўсяго адзін раз, адна птушка паднялася ў вады, а дакладней ўзяла разбег па вадзе. Ужо на востраве па фотаздымку мы пераканаліся, што бачылі дакладна гагарку. Акрамя птушак нам пашанцавала пабачыць кольчатую нерпу і белух. Нерпа выглянула з вады толькі аднойчы, паназіраў за намі яна знікла пад вадою. Белухі...іх мы пабачылі толькі здалеку, трэба было прыглядзецца каб заўважыць як над вадой на імгненне узнікне белы бок, узмахнуў хвастом кіт знікаў пад вадой. Цікавае адчуццё: ты плывеш па мору, а побач, зусім побач такія дзіўныя жывёлы. Узмах хваста і ўсе, зноў знікае кіт з поля бачання, а белы водблеск ужо ўзнікае ў іншым месцы. Павольна з дымкі на перадзе сталі з'яўляцца контуры вострава, паказаліся купалы царквы, невялічкія домікі, глядзелі на мора вакенцамі. Мы пад'язджалі, мы набліжаліся да мэты. Вось ён Салавецкі архіпелаг, праўда зараз бачылі мы толькі Салавецкі востраў, самы вялікі сярод усіх вастраваў архіпелагу. Аднак маё ўяўленне магло дамаляваць астатнія вастравы, дзеля таго каб пабачыць архіпелаг цэльным.  Ужо зусім блізка ад вострава пабачылі мы звычайную гагу з вывадкам. Гэта вутка мае своеасаблівую форму галавы, што дазваляе лёгка адрозніць яе ад іншых відаў. Высадзіліся на прычале, запыталіся ў людзей як лепш дабрацца да палатачнага лагера і пайшлі. Дарога цягнулася праз паселак да манастыра, а потым пераходзіла ў вузкую тропку, якая і давяла нас да месца нашага жыхарства. Частка палатак стаяла адразу ў полі, астатнія хаваліся ў лесе. Чым далей заходзіў у лес, тым вільготней станавілася глеба пал нагамі. Лес з елкі ды бярозкі, бярозкі непрыгожай, а адкладней не такой спраўнай як у нас. Тут бярозачкі былі захірелыя, танюсенькія...Мы прыпыніліся ў жывапісным месцы пад бярозкай))). Крыху абсталяваў наш лагер, мы адправіліся паглядзець птушынае насельніцтва паселка і яго ваколіц.




Жніўня месяца 2 дня

Першы поўны дзень на Салаўках! Вырашылі адправіцца да возера "Гразнае". Па заметках іншых вандроўнікаў мы даведаліся, што менавіта тут можна пабачыць цікавыя віды, напрыклад каменешарку. Возера мае вялікую літараль з мелкім гразным берагам, навокал луг, дзе хаваліся турухтаны і кулёны. Усё возера можна абыйсці па беражку, на мяжы паміж вадою і лугам. Само возера не прынесоа нам новых цікавых відаў, аднак і само яно ўжо было цікавым, незвычайным...праз пратокі возера звязвалася з морам. Аднак раскажу падрабязней пра дарогу да возера. Увесь час ішлі лесам, лясной дарогай, намагаліся пабачыць лапландскую гаечку і зяленую пячураўку. Аднак пабачылі толькі апошнюю, ды нават не пабачылі, а добра пачулі. У кронах дрэў завіхалася стая пячуравак сярод якіх была і зяленая. Да рэчы проста вось так з погляду пячураўку складана вызначыць, у асноўным дапамагае песня. Ну вось, гэта быў наш новы від на Салаўках. Пайшлі далей і звярнулі да мора каля берага якога стаяў нечый домік, утульны такі домік. Па ўсяму  было бачна, што тут жывуць, складана сказаць толькі летам, альбо і зімой таксама. Адно, што я дакладна ведаю гэта тое, што я б жыла ў таком доміку, на беразе Белага мора. Побач з домам быў пляж з белым пясочкам, тут стаяла лодка. Мы прыселі і паглядзелі на мора, атрымалі асалоду ад навакольнай прыгажосці. А пасля ўсяго гэтага мы задумаліся як бы нам так перабрацца на другія вастравы архіпелагу. Канешне можна было запісацца на экскурсію, аднак гэта немалыя грошы, а мы два бедных студэнта. Карацей мы пайглі запытацца ў гаспадароў, можа б яны маглі нас перавезць, альбо даць нейкую параду. У выніку мы даведаліся пра мясцовага арнітолага Аляксандра і атрымалі інструкцыю як знайсці яго дом. Вернемся да нашай прагулкі каля возера. Тут мы пабачылі звычайныя віды такія як кулік-сарока, кулік-цякун, перавозчык...Мы абыйшлі ўсё возера кругом і накіраваліся да дому. На зваротным напрамку зайшлі да Аляксандра, аднак сёння нам ніхто не адчыніў. З-за дзвярэй даносіўся такі гучны брэх сабак, а па гэтаму гуку яны былі такія злыя, што я не вырашылася адчыніць і зайсці ў дом. Вырашылі зайсці на заўтра.




Жніўня месяца 3 дня

Не хапае ні часу ні моцы пісаць дзеннік. Вось толькі на трэці дзень бяруся, аказваецца гэта таксама праца).
Што ж, сёння мы адправілмся на востраў Вялікая Муксалма, сюды можна перайсці праз дарогу-дамбу. Сам наш шлях да гэтай дарогі не дужа цікавы, зноў спрабавалі знайсці гаечку з сінехвасткай. Карацей дабраліся да дамбы, тут як раз высажваліся турысты, іх прывезлі на кацерку. Складана апісаць тое пачуцце, калі стаіш перад гэтай дамбай, стаіш яшчэ на Вялікім Салавецкім востраве, глядзін наперад, на мора і на дарогу праз яе. Дамба зроблена з камянеў, выглядае дужа прыгожа, яна арганічна ўпісваецца ў прыродны пейзаж


Жніўня месяца 4 дня
Сёння ў нас была вылазка на мыс Бялужы. Гэта северная частка вострава і мы спадзяваліся, што менавіта тут нам пасчасціць пабачыць сінехвостку. Як можна здагадацца з назвы птушка гэта мае сіні хвост. Акрамя хваста самец у шлюбным уборы мае сінія перы на галаве і грудзях, а таксама плямкі на крылах. Летам сінімі застаюцца толькі гэтыя плямкі, а вось самачкі ў увогуле непрыкметныя – шэранькія. Ад аляксандра мы даведаліся цікавы факт: такіх прыгожых, сініх, урачыстых самцоў пабачыць даволі складана, больгасць птушак па афарбоўцы нагадвае самак. А навогул гэта птушка падобна да мухалоўкі, асабліва без выразнага сінега акрасу. Дык вось, выйшлі за межы пасёлку і ўзжоўж дарогі пацягнуўся лес, мы звярнулі ў яго глыбей, каб укоючыць запіс голаса. Адгукнулася сінехвостка амаль адразу, было чутна што птушка падлятае бліжэй. Я затаіла дыханне і спадзявадася, што зараз мы пабачым гэты птушку. Аднак некалькі разоў адгукнуўшыся яна так і не вылецела да нас, я рашуча накіравалася да кустоў, з якіх было чуваць спеў, ды пошукі мае скончыліся нічым, паспрабуй выглядзі сярод лесу маленькую шэранькую птушачку. Нягледзячы на тое, што саму птушку мы не пабачылі, від для сябе залічылі, бо голас пачцлі добра і не сумняваліся ў правільнасці вызначэння. Такім чынам, вандроўка на мыс пачыналася добра. На сам мыс мы выйшлі ў першай гадзіне дня і сонца сляпіла і адсвечвала нам поля гледжання. Пачакаўшы каб сонейка крыху завярнулася ў іншы бок адправіліся да назіральнай вышкі, праз калонію палярнай крычкі. Гэта птушка невялікая па памеру, але дужа адважная ў абароне сваіх птушанят. Мы толькі праходзілі праз калонію, а птушкі з трэскатам і крыкамі падалі на нас зверху, цэлючы ў галаву. Падзівіўшыся на іх, дабраліся да вышкі. Быў адліў і белухі трымаліся зусім недалёка ад берага, а з самой вышкі можна было пералічыць іх па бачным праз ваду белым спінкам (у дарослых) і шэра-блакітным (у маладых асобін). На вышке мы былі разам з іншымі турыстамі, я ны з’явіліся на мысе амаль адначасова з намі, так і на вышку мы трапілі разам. Людзі яны былі зацікаўленныя, папрасілі мой бінокль і спрабавалі разгледзіць мордачку кіта=). Паназіраўшы, пайшлі далей. Юрка пачаў здымаць нападкі крычак, птушка цэліла яму пряма ў аб’ектыў. Фоткі атрымаліся прыгожымі, хаця на многіх з іх можна было пабачыць толькі крыло, нагу альбо дзюбу птушкі. Каб нарабіць такіх фотак Юра залазіў на вялікі камень і вось тут птушкі пачыналі асабліва агрэсіўна нападаць. Калі я вырашыла ўзгрэбціся на камень, каб адчуць гэта на сабе, мне было сапраўды страшна: птушка з выстаўленнымі наперад лапамі і страшэннымі крыкамі неслася на цябе, і я думаю каб мы не адхіляліся, то ў галаву б атрымалі. Пакуль Юра рабіў здымуі падыйшлі нашы знаемцы па назіральнай вышцы. Адзін дзядзечка папрасіў дазволу сфатаграфаваць Юрку, а я як чалавек з правамі яго дала. Да рэчы ён абяцаў выслаць фота мне на пошту, што і зрабіў пазней. Гэта было прыемна, як і заўсёды калі чалавек стрымлівае свае абяцанні. Пасоя ўсяго гэтага мы крочылі назад уздоўж калоніі і ўспужалі трох каменешарак, маладых птушак, яны прыселі недалеув ад нас і можна было іх разгледзіць. Гэта была прыемная сустрэча: да гэтульна возеры Гразнае мы не адну гадзіну шукалі каменешарку, аднак так і не пабачылі, а тут своеасаблівы рэванш. Дзень складаўся добра, мы ішлі далей даследаваць літараль і сярод камянеў заўважылі трох кулікоў, шукаўшых ежу. Паглядзеў на іх у трубу зразумелі што перад намі не хто-небудзь, а малы грыцук, птушк для Беларусі выпадкова залетная. Малы грыцук падобен да вялікага, аднак мае ў апярэнні больш чырвонага і дзюбу ўздзернутую да верху. Асаблівая справа гэта надвор’е, неба ў гэты дзень было блакітнае-блакітнае, сонейка і ветрык з мора, ды такі, што прабірае да касцей, а я ў адной сарочцы на майку, ды босая па халоднай вадзе. Пачуцці трэба казаць не перадаваемыя. Добра падмернуў, мы вывернулі на сцяэынку да дому. Паралельна ўсяму ў нас не спынялася паляванне на стрынатак і калі мы бачылі падыходзячы біятоп, мы спрабавалі выманіць птушку. І вось калі ў кустах пачулася нейкая птушыная вазня мы спыніліся і пачалі выглядваць хто ж там хаваецца. Птушка выскачыла бліжэй да нас і ўселася на ветачку, невялічкая, пестранькая, з добра бачнай рыжай паласой на галаве – стрынатка-крошка. Ура! Я здаецца і грыцуку так не радавалася, як гэтай маляўцы. Гэта было добрае сканчэнне дня і мы накіраваліся дадому. Дарога было доўгая, напрыканцы пабачыў машыну мы вырашылі галасаваць і нас падабралі, свет не без добрых людзей.
Жніўня месяца 5 дня
Печак…сёння мы адправіліся на гэты мыс, а потым з яго крочыць далей да возера Гразнае. Тут карміліся стайкі кулічкоў: вялікія кіркуны, малыя зуйкі, галстучнікі, сяўцы. Як раз праглядаючы такое скапленне птушае мы пабачылі ісландскіх пясочнікаў. Спачатку я падумала, што гэта можа быць чырвонаваллёвік, аднак калі вялікія кіркуны разбегліся ў бакі, адразу стала зразумела, што гэта пясочнік. Птушка даволі вялікая, асабліва на фоне меншых кулічкоў. Так я дадала сабе ў спіс новы від кулікоў. Да рэчы былі тут і чырвонаваллёвікі – мы потым разгледзілі на адным з фотаздымкаў. Пазней мы зноў абыйшлі ўсё возера, аднак больш нічога цікавага не пабачылі.

Жніўня месяца 6 дня
На гэты дзень у нас быў запланаваны паход да ўрочышча са смешнай назвай Лапушкі. І з раніцы мы выдзвінуліся ў дарогу, аднак пасля таго як я прайшла першыя некалькі кіламетраў мне стала зразумела, што наступныя трыццаць кіламетраў у дзень я не пераадолею. Добра, што і Юра адчуў тое самае. Аднак менавіта сёння мы змаглі пабачыць новый для сябе від – стрынатку-рэмеза. Менавіта з ею ў нас была памылка, зато зараз гэта было дакладна, маладая птушка з дзвума белымі палоскамі на крыле і белай кропачкай за вухам. Акрамя ўсяго гэтага птушка адазвалася на ўключаны голас. Па дарозе мы з Юрай дамовіліся, што калі атрымаецца пабачыць новы від, то адразу ідзем да дому, каб адпачнуць. Пагэтаму амаль адразу павярнулі да дому. Дарога да кэмпінга мне паказалася нават больш длінай, чым наперад. Астатак дня мы прыходзілі ў сябе, я паспала, пачытала і к вечару зразумела, што гатова к далейшым прыгодам.

Жніўня месяца 7 дня
Усе добрыя пачуцці зруйнаваныя – я заліла бінокль. Мой першы ў жыцці, шыкоўны бінокль, адну з найдаражэйшых рэчаў. Праглядалі ў трубу пабярэжжа, рэчы кінулі побач, а потым я і зусім, забыўшыся што зараз адліў, пайшла пагуляць па мелкай вадзе. Было так сонечна, такое блакітнае неба, цепленькая вадічка, так і нельга адразу сказаць, што ты на Салаўках, у палярных шыротах. І тут вада стала павялічвацца, канешне не складана здагадацца, што мне – дзяўчынке, якая гуляе па вадзе, гэтага не бачна. Потым я ўсё ж звярнула ўвагу на тое, што наш штаціў стаіць ў вадзе, а я дакладна памятаю як ставілі мы яго на камяні. Аднак, я вырашыла што гэта Юрка перанес яго і пагуляла яшчэ крыху, каб дакладна заліло ўсе рэчы. Калі ж я падыходзіла да берага першым, што я пабачыла былі мае красоўкі, адзін з іх плаваў на паверхні вады, а другі ўжо выступаў у ролі падводнай лодкі і бараздзіў прасторы Белага мора пад вадой. А потым я пабачыла і мой біноклік, яго здаецца заліла зусім крыху, (Ну хай ён прасохне, калі ласка, хай ён прасохне), аднак лінзы запацелі і праз некалькі хвілін у мой бінокль была бачная толькі ноч, доўная палярная ноч.
А так канешне ўсё добра, я на Салаўках і як заўсёды толькі адна рэч псуець усе і не дае табе быць счаслівым. Аднак пра наш дзень. З раніцы мы сустрэліся з Аляксандрам і паехалі на Заяцкія вастравы. Па дарозе заехалі на невялічкі вотраў, дзе пакінулі рыбу для падкормкі чаек. Аляксандр сказаў, што рпаз тыдзень будуць іх тут лавіць, кальцаваць. Для адлова клуш у іх свая сістэма: на востраве загароджана пляцоўка дзесьці 2:2 м, высата борціка каля 30 см, сценкі ячэістыя. Тут некаторы час пакідаюць рыбу, якую знаходзяцб птушкі і сілкуюцца ёй. А потым, праз пэўны час, гэту загародку накрываюць сеткай з вялікімі ячэйкамі. За рыбай птушка пралазіць, а вось каб узляцець ёй неабходна расправіць крылы, тут сетка ёй і замінае, і птушкі апынаюцца ў пастцы. Аляксандр распавядаў, што ў такія загародкі набіваецца адначсова па 30 – 40 клуш, гвалт стаіць страшэнны.
Пакінулі рыбку і паехалі да Заяцкіх вастравоў. Пабылі мы толькі на Вялікім Заяцкім востраве, побач з ім ёсць яшчэ Малы Заяцкі востраў , па ландшафту яны падобныя. На гэтыя вастравы няма сэнсу ехаць каб паназіраь за птушкамі, з гэтага боку гледжання яны крыху пуставатыя. Турысты сюды едуцб паглядзець паганскія помнікі, сведкі жыцця нашых продкаў: выкладкі з камянеў і каменныя лабірынты на Вялікім Заяцкім востраве. Востраў трэба сказаць прыгожы, пакрыт бярозачкай, пад якой суцэльны дыван талакнянкі і яшчэ нейкай расліны, забыла назвы. На востраве есць сцежка для турыстаў, каб знізіць вытаптываемасць вострава, такая сцежка дысцыплінуе і людзі не топчуцца дзе папала. Лабірынты і выглядаюць адпаведна: круглай формы з уваходам і хадамі. Зараз яны густа параслі ўсе той жа талакнянкай і трэба праглядацца каб разгледзіць яго цалкам. На шыльдачках, якія тлумачаць што перад табой няма дакладнага датавання, архіолагі так і не вырашылі з гэтым. Для чаго будавалі такія лабірынты таксама не зразумела існуюць толькі гіпотэзы. І нават мы пабудавалі некалькі гіпотэз пакуль разглядалі гэтыя таямнічыя пабудовы: Юра парапанаваў, што сюды запукалі лемінгаў, а я ж думаю, што каго-небудзь так наказвалі. А можа іх будавалі ў нейкія адказныя моманты жыцця, альбо філасоўствавалі за такімі пабудовамі. За лабірынтамі ішлі яшчэ адны незразумелыя пабудовы, а менавіта выкладкі з камянеў у форме невялікіх пірамід. Ці трэба казаць, што іх прызначэння таксама незусім зразумела для нас.
На вастравах гэтых ніхто не жыве, тут ёсць толькі домік вартаўніка, ды невялічкая (але прыгожая) царква, стаўленная яшчэ Пятром 1. Вось на гэтым мы і развіталіся з Заяцкімі вастравамі. Аляксандр падкінуў нас да возера Гразнага, дзе мы і засталіся, каб паназіраць. Сёння наша тэндэнцыя дадаваць кожны дзень новы від прыпынілася, пабачылі мы ўсе тых жа сяўцоў, вялікіх кіркуноў, паморніказ, вялікіх і малых зуйкоў і куліклў сарок. Юрка зноў пачаў здымаць, а я як заўсёды атрымлівала аслоду ад прыроды і тут:
“Ты зноў рэчы ў ваду палажыла?”
Не, не…аяйяйяй! Канешне прыліў жа ідзе і прыйшоў зноў да маіх красовак, заплечніка, добра што чужая труба засталася цэлай. Зато ўрок на ўсе жыцце, не трэба жартаваць з морам. На зваротным напрамку зайшлі да Аляксандра, тут нас пачаставалі вячэрай, напаілі кавай. А яшчэ для Юры Аляксандр даў аб’ектыў на 400, складана растлумачыць як радаваўся Юрка. Разам з Юрай прыемна было і мне, гэта асаблівая асалода назіраць за радасцю чымсці захопленага чалавека.
Настрой добры, надвор’е таксама, вандроўка ідзе да фіналу…

Жніўня месяца 8 дня
З самай раніцы пайшлі да мыса Бялужы, аднак сёння мы пайшлі спачатку ўзбярэжжам, каб мець магчымасць праглядзець яго ўсё. На востраве з калоніей палярных крычак доўга назіралі  за белухамі, дакладней я назірала, а Юра фатаграфаваў птушак. Кіты плавалі пад самым берагам, з вады паказваліся то іх хвасты, то галовы. Побач з маці былі і маленькія, яны больш сінія. Сярод камянёў калоніі мы знайшлі шмат птушанят палярнай крычкі зусім рознага ўзросту. Тут былі і зусім пухавічкі, і крыху падросшыя, і ўжо зусім  дарослыя, летныя. Я патрымала ў руках малога пухавічка, ён адразу ўчапіўся мне ў руку і крычаў як аглашэнны. Выглядала птушка камічна: крыху чырвоная дзюба, карычневы пух ды длінныя, яшчэ зусім не для палёту крылы. Тут, каля назіральнай вышкі, мы правялі шмат часу, а калі выдзвінуліся да берагу вада ўжо моцна паднялася і дасягала калена. Так мы марудна прадзвігаліся да берага. Назад мы іглі лесам, ісці было марудна і не цікава, ужо сярэдзіна дня і ніводнай птушкі. І зноў на зваротным напрамку нас падвезлі – аўтобус з турыстамі.
Увечары мы зноў пайшлі да Аляксандра на гарбату. Гэты чалавек і яго сям’я моцна дапамаглі нам пакуль мы былі на востраве. Я ўсё думаю як добра, што мы іх сустрэлі. Іх домік, як і ўсё жытло на востраве выглядае даволі абшарпаным і зусім невялічкім, а калі ўваходзіш, то бачна, што памяшканне даволі вялікае і нават з другім паверхам, што з вуліцы зусім не заўважаеш. Ва ўтульнай гасцінай вялікі стэлаж з кнігамі, тут і арніталогія, і філосафы з класікамі. Пасярэдзіне стол, на вокнах кветачкі, фрукты ў плеценых карзінках. Усё так утульна і абжыта, як не бывае ў горадзе, я так лічу. Тут жыццё будуецца неяк мацней, больш асноўна і выглядае надзейней. У гаспадароў дзве сабачкі – таксы, Броня і Масяня. Спачатку яны сустрэлі нас не дужа па-сяброўску, я нават хвалявалася як бы мне не застацца без нагі, аднак потым яны звыкліся. Броня ўвесь час шчамілася да мяне на калені, клала  мне галаву на руку і глядзела сумнымі, разумнымі  вачыма.  

Жніўня месяца 9 дня
Аляксандр дапамог нам дабрацца да вастравоў Сенныя луды, дакладней мы высадзіліся на двух з іх. Востраў невялікі, камяністы і тут гняздуюцца гагаркі. Аднак калі мы дабраліся да вострава гагарак там не апынулася, таму што птушаняты ўжо пакінулі месца свайго з’яўлення на свет. Нам ўдалося знайсці два яйкі баўтуны. Гагаркі гняздуюцца у шчылінах скал, там можна пабачыць перы, заваліўшуюся туды траву. На другім востраве мы пабачылі адразу два новых віда: пясчанку і марскога пясочніка. Марскі пясочнік птушка рэдкая нават у свеце, пра біялогію гэтага арктычнага віда мала што ведама.

Сёння мы таксама наглядзеліся на нерп і марскіх зайцаў. Апошніх атрымалася пабачыць на беразе, чаго мне даўно хацелася. Калі заяц грэецца на сонейку шэрстка выглядае дужа прыгожа, цёмна шэрая з серабрыстым водбліскам. 

Комментариев нет:

Отправить комментарий